Біскупы ў Калумбіі абмеркавалі будучыню Касцёла ў Амазоніі
Больш за 90 біскупаў з розных частак Пан-Амазонскага рэгіёна сабраліся ў Багаце з 17 па 20 жніўня 2025 года, каб абмеркаваць рэалізацыю прапаноў Сінода Біскупаў па Амазоніі.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сустрэча ў Багаце стала важным крокам у дзейнасці Касцельнай канферэнцыі Амазоніі (CEAMA), створанай у 2020 годзе для рэалізацыі абавязацельстваў Сінода 2019 года і ажыццяўлення паслясінадальнай апостальскай адгартацыі Папы Францішка "Querida Amazonia".
Сустрэча сабрала біскупаў, свецкіх католікаў і лідараў карэнных народаў. Усе мелі магчымасць выказацца аб праблемах і выкліках, з якімі яны сутыкаюцца ў сваёй місіі евангелізацыі амазонскіх народаў – ад традыцыйных груп у трапічных лясах да вялікіх гарадскіх супольнасцей.
Наступны агульны сход Касцельнай канферэнцыі Амазоніі запланаваны на сакавік 2026 года.
22 жніўня 2025, 11:10