Папа: Амазон?я патрабуе Евангелля, справядл?васц? ? клопату пра прыроду
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Святы Айцец прыв?та? удзельн?ка? пасяджэння Касцельнай канферэнцы? Амазон?? (CEAMA), якое з 17 па 20 жн??ня 2025 года праходз?ць у стал?цы Калумб??, Багаце.
У л?сце за подп?сам кардынала-дзяржсакратара П’етра Парал?на Пантыф?к выказа? ?м падзяку за клопат пра верн?ка? амазонскай зямл? ? пошук магчымасцей для дапамог? дыяцэз?яльным б?скупам ? Апостальск?м в?карыям рэг?ёну ? выкананн? ?х м?с??.
У гэтым кантэксце Ле? XIV закл?ка? мець перад вачыма тры ?заемазвязаныя вымярэнн? душпастырскай дзейнасц? ? Амазон??: м?с?ю Касцёла абвяшчаць Евангелле ?с?м людзям, справядл?вае ста?ленне да народа?, як?я тут жывуць, ? клопат пра агульны дом.
“Важна, каб Езус Хрыстус, у як?м усё знаходз?ць сваё спа?ненне, абвяшча?ся ясна ? з вял?кай любо?ю сярод жыхаро? Амазон??, каб мы ?мкнул?ся даваць ?м свежы ? чысты хлеб Добрай Нав?ны ? нябесны пас?лак Э?харысты? – адз?ны спосаб па-сапра?днаму быць народам Божым ? Целам Хрыстовым”, - гаворыцца ? пасланн?.
Святы Айцец закл?ка? к?равацца ? гэтай м?с?? ?пэ?ненасцю, “пацверджанай г?сторыяй Касцёла, што там, дзе прапаведуецца ?мя Хрыста, у той самай меры адступае несправядл?васць, бо, як сцвярджае апостал Павел, усялякае выкарыстанне чалавека чалавекам зн?кае, кал? мы здольныя прымаць адз?н аднаго як брато?”.
Папа згада? таксама пра права ? абавязак “клапац?цца пра “дом”, як? Нябесны Айцец даручы? нам як клапатл?вым распарадчыкам, каб н?хто безадказна не разбура? прыродныя дары, што кажуць пра дабрыню ? прыгажосць Стварыцеля, ? тым больш, каб н?хто не падпарадко?ва?ся ?м як нявольн?к ц? паклонн?к прыроды, бо гэтыя рэчы дадзеныя нам для таго, каб дасягнуць нашай мэты – прасла?лення Бога ? зба?ленне нашых душа?”.