Святы Пасад: аўдыенцыі ў Папы па запыце, а не па запрашэнні
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Адказваючы на просьбы журналістаў удакладніць некаторыя аспекты папскіх аўдыенцый, Матэа Бруні даў афіцыйны каментар праз канал Залы Друку ў “Telegram”.
"Для Святога Пасада з'яўляецца звычайнай практыкай задавальняць запыты на аўдыенцыю ў Пантыфіка, якія паступаюць ад кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Аднак запрашэнне кіраўнікоў да Папы не з'яўляецца прынятай практыкай", - гаворыцца ў паведамленні.
Гэтае кароткае, але важнае ўдакладненне дапамагае зразумець асаблівасці дыпламатычнага пратакола Святога Пасада ў адносінах з палітычным істэблішментам. Такім чынам, ініцыятыва для правядзення сустрэч з Пантыфікам заўсёды павінна зыходзіць ад саміх дзяржаўных і ўрадавых лідараў. Гэта адпавядае шматгадовай дыпламатычнай практыцы Святога Пасада.