MAP

У памяць пра Яна Паўла І: падарункі для Льва XIV

3 верасня 2025 года ў Ватыкане была ўшанавана памяць благаслаўлёнага Папы Яна Паўла І. На палях агульнай аўдыенцыі Леў XIV сустрэўся з прадстаўнікамі ватыканскага Фонда, які захоўвае спадчыну Альбіна Лучані.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Дата для сустрэчы была выбрана не выпадкова: 3 верасня 1978 года Ян Павел І цэлебраваў святую Імшу на пачатак свайго пантыфікату, а 4 верасня 2021 года быў беатыфікаваны Папам Францішкам.

Леў XIV атрымаў у дар партрэт Яна Паўла І, напісаны албанскім мастаком Іглі Арапі, а таксама некалькі новых выданняў твораў Альбіна Лучані, у тым ліку “Выбітныя. Прыдуманыя лісты” з прадмовай кардынала Жазэ Таленціны дэ Мэндонсы. Кнігі былі падрыхтаваны на падставе дакументальных крыніц, сабраных Фондам імя Яна Паўла І.

У кароткай сустрэчы з Пантыфікам брала ўдзел Стэфанія Фаласка, старшыня Фонда і пастулятар кананізацыйнага працэсу Яна Паўла І, Ліна Петры, пляменніца Альбіна Лучані, і ксёндз Марціна Мастравіта, які займаецца пашырэннем вучэння “Папы ўсмешкі”, як нярэдка называюць Яна Паўла І — Папы, пантыфікат якога быў самым кароткім у ХХ стагоддзі і працягваўся ўсяго 34 дні.

У каментары для ватыканскіх СМІ Стэфанія Фаласка адзначыла, што Папа Леў XIV неаднаразова спасылаўся на Яна Паўла І у першыя месяцы свайго пантыфікату, у прыватнасці кажучы пра бедных, як пра прывілеяваных бенефецыянтаў духоўнай і матэрыяльнай спадчыны Касцёла.
 

04 верасня 2025, 10:53