MAP

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

192 біскупы на курсах у Рыме

Дзве дыкастэрыі Рымскай курыі арганізуюць курсы для 192 новапрызначаных біскупаў з усяго свету. Мерапрыемства пачалося 3 верасня і працягнецца да 11 верасня 2025 года, паведамляе місійнае агенцтва “Fides”.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

78 біскупаў удзельнічаюць у курсах Дыкастэрыі па евангелізацыі, а 114 – у курсах Дыкастэрыі па справах біскупаў. Сярод іх 5 біскупаў Усходніх Цэркваў і 5 біскупаў, якія служаць у Рымскай курыі.

Новая формула курсаў, якая прадугледжвае супольныя сесіі, была ўпершыню выпрабавана летась як знак еднасці Паўсюднага Касцёла і падзея калегіяльнасці.

8 і 9 верасня ўсе біскупы збяруцца ў Папскім Урбаніянскім універсітэце, дзе абмяркуюць міграцыю, сінадальны працэс і місійную сувязь з Апостальскай Сталіцай.

У астатнія дні праграма ўключае тэмы інкультурацыі, літургіі, прававыя пытанні, супрацоўніцтва з вернікамі. Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням кіравання крызісам і абароны непаўналетніх.

У нядзелю 7 верасня ўсе біскупы прымуць удзел у кананізацыі благаслаўлёных Пера Джоржа Фрасаці і Карла Акуціса ў Базіліцы Святога Пятра.

Завершацца курсы аўдыенцыяй у Папы Льва XIV у чацвер 11 верасня 2025 года.
 

03 верасня 2025, 11:03