Леў XIV прыняў Маю Санду ў Ватыкане
12 верасня 2025 года Леў XIV прыняў у аўдыенцыі ў Ватыкане Маю Санду, прэзідэнта Рэспублікі Малдова.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Пасля сустрэчы са Святым Айцом кіраўнік малдаўскай дзяржавы сустрэлася з кардыналам-дзяржсакратаром П'етра Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.
Падчас сардэчнай сустрэчы ў Дзяржаўным сакратарыяце была выказана ўдзячнасць за існуючыя станоўчыя двухбаковыя адносіны, з пажаданнем іх далейшага ўмацавання.
Перамовы затым засяродзіліся на сітуацыі з мірам і бяспекай на мясцовым, рэгіянальным і міжнародным узроўнях, з асаблівай увагай да апошніх падзей ва Украіне, паведамляе Зала Друку Святога Пасада.
12 верасня 2025, 13:48