MAP

Палац Пія VI у Ватыканскіх садах Палац Пія VI у Ватыканскіх садах  (Copyright (c) 2013 Catarina Belova/Shutterstock. No use without permission.)

Навакольнае асяроддзе і мір: міжнародны семінар у Ватыкане

Прадстаўнікі Касцёла, прадпрымальнікі, эксперты ў розных галінах навукі збяруцца разам у Ватыкане, каб абмеркаваць праблемы навакольнага асяроддзя і міру. Удзельнікаў канферэнцыі прыме на аўдыенцыі Папа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

11-12 верасня 2025 года Папская тэалагічная акадэмія правядзе міжнародны семінар на тэму “Божае стварэнне, прырода, навакольнае асяроддзе дзеля мірнага свету”. Форум адбудзецца ў Палацы Пія IV у Ватыканскіх садах – сядзібе Папскай акадэміі навук і Папскай акадэміі сацыяльных навук. Адкрые пасяджэнне кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін.

Семінар будзе мець чатыры панэлі: “Redemptor hominis: свет для чалавека, паміж інавацыямі і тэхналогіямі”; “Laudato si’, Laudate Deum: чалавек – частка навакольнага асяроддзя”; “Гімн стварэння: абарона безабаронных (надзвычайная сітуацыя падлеткаў)” і “Экалогія чалавека: дыялог дзеля мірнага свету”.

У ходзе дыскусій гаворка будзе ісці пра развіццё як крыніцу дабрабыту; булінг і небяспеку залежнасці ад азартных гульняў для моладзі; ахову навакольнага асяроддзя і дыялог як умову міру.

Рабочыя сесіі завяршацца эўхарыстычнай цэлебрацыяй у Базіліцы Святога Пятра, якую ўзначаліць біскуп Антоніа Стальяна. 13 верасня ўдзельнікаў міжнароднага семінара прыме на аўдыенцыі Папа Леў XIV.
 

09 верасня 2025, 12:57