Папская тэалагічная акадэмія арганізуе экалагічны форум
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Форум адкрые кардынал-дзяржсакратар П'етра Паралін. Мерапрыемства арганізавана Папскай тэалагічнай акадэміяй і будзе складацца з чатырох тэматычных сустрэч.
На працягу двух дзён удзельнікі абмяркуюць выклікі для сучаснага чалавека і неабходнасць супрацоўніцтва дзеля інтэгральнага чалавечага развіцця. Асноўнымі дакументамі для дыскусіі стануць Пасланне Папы Льва XIV на Сусветны дзень малітвы за клопат пра стварэнне 2025 года і папскія дакументы па экалогіі.
Семінар завершыцца Імшой у ватыканскай базіліцы 12 верасня і папскай аўдыенцыяй 13 верасня. Падрабязная праграма мерапрыемства даступна
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Касцёла і культуры, грамадскія дзеячы і прадпрымальнікі з усяго свету. Фінансавую падтрымку аказваюць некалькі буйных кампаній, што дазваляе Папскай акадэміі рэалізоўваць свае праекты згодна з новымі статутамі, зацверджанымі ў 2023 годзе.