55 творчых адказаў на кліматычны крызіс у папскіх садах
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сама выстава будзе адкрыта з 10 верасня па 4 кастрычніка 2025 года ў толькі што адкрытым Папам “Мястэчку Laudato si'”. Яна ўключыць 55 мультымедыйных праектаў аўтараў да 30 гадоў – пераможцаў конкурсу “Earth Partner Prize”. Працы адлюстроўваюць погляды маладога пакалення на праблемы ад экстрэмальных кліматычных з'яў да пластыкавага забруджвання і абароны акіянаў.
У экалагічным духу працы будуць прадстаўлены ў рамках, вырабленых з дрэў, паваленых падчас урагану “Вая” ў 2018 годзе, які знішчыў каля 41 000 гектараў лесу.
Маладыя людзі ўспрымаюць экалагічны крызіс як непазбежную частку свайго жыцця, і мяне кранае, як іх творчасць ператвараецца ў сапраўдны інструмент змен.
Выстава супадае з адкрыццём прыёму заявак на сёлетнюю прэмію “Earth Partner”, прадстаўленую ў супрацоўніцтве з “Global Environment Facility” (GEF). Прыём заявак адкрыты да 10 кастрычніка 2025 года. З 10 верасня таксама будзе даступная віртуальная версія выставы.