Выходзіць кніга з першымі прамовамі Льва XIV
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
27 жніўня 2025 года Ватыканскае выдавецтва выпускае кнігу "І няхай будзе мір! Словы да Касцёла і свету" Льва XIV на італьянскай, англійскай і іспанскай мовах.
У першых прамовах Папа акрэсліў свае прыярытэты: прымат Бога, еднасць у Касцёле і пошук міру. Ён заклікаў да "раззбройваючага і разузбраяльнага" міру.
Святы Айцец падкрэсліў важнасць "знікнуць, каб застаўся Хрыстус" для тых, хто нясе служэнне ўлады ў Касцёле, і выказаў жаданне бачыць "аб'яднаны Касцёл, знак еднасці і супольнасці, які стаў бы закваскай для прыміранага свету".
Заклікі Папы да прымірэння накіраваны не толькі да палітыкаў, але да сэрца кожнага чалавека, бо "мір пачынаецца з кожнага з нас: са спосабу, якім мы глядзім, слухаем і гаворым пра іншых".