Святы Пасад падтрымаў намаганні на карысць міру і бяспекі на Гаіцi
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Мансеньёр Хуан Антоніа Крус Серана прыняў удзел у прэзентацыі Дарожнай карты па стабілізацыі сітуацыі і міру на Гаіці, якая адбылася 20 жніўня 2025 года ў Вашынгтоне (ЗША). Дакумент быў прадстаўлены генеральным сакратаром ААД Альбертам Рамдзінам.
Папскі дыпламат адзначыў, што Дарожная карта сведчыць пра імкненне міжнароднай супольнасці адказаць на драматычную сітуацыю, якую перажывае Гаіці ў грамадска-палітычнай і гуманітарнай сферах. Ён падкрэсліў, што гэтыя намаганні адпавядаюць закліку Льва XIV ад 10 жніўня 2025 года:
“Сітуацыя на Гаіці ўсё больш трагічная. Паступаюць паведамленні пра забойствы, розныя формы гвалту, гандаль людзьмі, вымушаныя перасяленні і выкраданні. Заклікаю ўсіх адказных неадкладна вызваліць заложнікаў і прашу міжнародную супольнасць аказаць канкрэтную падтрымку ў стварэнні сацыяльных і інстытуцыйных умоў, якія дазволяць гаіцянам жыць у міры”.
Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Амерыканскіх Дзяржаў нагадаў таксама пра актыўную пазіцыю гаіцянскага епіскапату, які імкнецца спрыяць пераадоленню складанай сітуацыі ў краіне.
“Святы Пасад зноў выказвае сваю блізкасць да народа Гаіці і пацвярджае сваю нязменную падтрымку намаганням на карысць прасоўвання міру і стабільнасці”, - сказаў мансеньёр Крус Серана, падкрэсліўшы, што Апостальская Сталіца будзе ўважліва назіраць за рэалізацыяй Дарожнай карты.