Святы Пасад: новы рэгламент заключэння дзяржкантрактаў
Vatican News
Апостальскі ліст, пра які ідзе гаворка, быў апублікаваны 1 чэрвеня 2020 года і "у мэтах лепшай гарманізацыі" дапоўнены наступным лістом ад 16 студзеня 2024 года.
Выканаўчы дэкрэт № 1/2025 падпісаў 5 жніўня 2025 года прэфект Сакратарыята па эканамічных пытаннях Максіміна Кабальера Леда. Ён складаецца з 8 раздзелаў і 52 артыкулаў і імкнецца спрасціць працэдуру закупак, захоўваючы прынцыпы празрыстасці, кантролю і канкурэнцыі ў працэдурах заключэння кантрактаў Святым Пасадам і Дзяржавай Ватыкан. Новыя правілы засноўваюцца таксама на прынцыпах роўнасці і недыскрымінацыі ўсіх удзельнікаў. Яны закліканы спрыяць своечасовасці адміністрацыйных працэдур і рэалізацыі прынцыпаў эфектыўнага і ашчаднага выкарыстання рэсурсаў у адпаведнасці з сацыяльным вучэннем Касцёла.
У адпаведнасці з Апостальскай канстытуцыяй “Praedicate Evangelium”, новы рэгламент дзяржаўных закупак імкнецца сумясціць патрабаванні празрыстасці і кантролю з неабходнасцю аптымізацыі аператыўных працэсаў, а таксама з імкненнем да ўсё большай этычнасці і ўстойлівага выкарыстання рэсурсаў.
Дэкрэт уступіць у сілу 10 жніўня 2025 года. З ім можна будзе азнаёміцца на “L’Osservatore Romano” і ў афіцыйных крыніцах Святога Пасада: на www.bandipubblici.va і ў бюлетэні "Acta Apostolicae Sedis".