MAP

Юбілей моладзі - 2025 Юбілей моладзі - 2025  (ANSA)

Кардынал Фарэл: пачніце духоўны шлях да Сеула ўжо цяпер

Прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця заклікаў моладзь і пастыраў ужо цяпер рыхтавацца да наступнай сустрэчы ў Сеуле.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У паведамленні, апублікаваным на сайце Дыкастэрыі, кардынал-прэфект Кевін Фарэл выказаў удзячнасць Папу за абвяшчэнне даты наступных СДМ, якія пройдуць у сталіцы Паўднёвай Карэі.

“Я паўтараю запрашэнне, якое Папа Францішак скіраваў у Лісабоне два гады таму: няхай моладзь з усяго свету сустрэнецца з Наступнікам Пятра, каб адзначыць Сусветныя дні моладзі ў Сеуле, у Карэі, з 3 па 8 жніўня 2027 года”, - сказаў напрыканцы Юбілею моладзі Леў XIV.

“Мы ўдзячныя Святому Айцу за тое, што ён абвясціў даты наступнай міжнароднай сустрэчы, і прапануем усім адукатарам, біскупам і душпастырам моладзі ўжо цяпер разам крочыць у напрамку Сеула, натхняючыся тэмай СДМ-2027: "Будзьце адважнымі: Я перамог свет” (Ян 16:33), - падкрэсліў кардынал Фарэл.

“Радасць надзеі, якую мы адчулі ў гэтым Юбілейным годзе, натхняе нас з адвагай абвяшчаць перамогу Уваскрослага ў свеце. Моладзь паклікана стаць пілігрымамі надзеі, каб лячыць адзіноту і галечу, каб быць сведкамі міру ў свеце, які пакутуе ад падзелаў, канфліктаў і войнаў”, - адзначыў іерарх.

04 жніўня 2025, 12:04