MAP

Самалёт з палесцінскімі дзецьмі ў аэрапорце “Чампіна” Самалёт з палесцінскімі дзецьмі ў аэрапорце “Чампіна”  (AFP or licensors)

20 дзяцей з Газы лечацца ў папскім педыятрычным шпіталі

У педыятрычны шпіталь “Bambino Gesù” прыбылі яшчэ трое дзяцей з Газы з цяжкімі траўмамі і захворваннямі. Усяго з пачатку канфлікту тут прынялі 20 непаўналетніх.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

14 жніўня 2025 года ноччу ў аэрапорце “Чампіна” прызямліўся самалёт з трыма дзецьмі з Газы ў суправаджэнні іх бацькоў. Гэта два хлопчыкі ва ўзросце 6 месяцаў і 13 гадоў і дзяўчынка 2 гадоў. Пасля першых аглядаў немаўля было шпіталізавана ў аддзяленне хірургіі з прычыны папярэдняй ампутацыі, старэйшы хлопчык накіраваны ў неўралагічнае аддзяленне з чэрапна-мазгавой траўмай, а дзяўчынка з цэліякіяй прынята ў педыятрыю для лячэння недаядання.

З пачатку канфлікту ў кастрычніку 2023 года колькасць непаўналетніх з Газы, якіх прыняла рымская каталіцкая клініка, дасягнула 20 чалавек. Маленькія пацыенты маюць розныя паталогіі: траўмы канечнасцяў, апёкі, недаяданне, анкагематалагічныя захворванні, кардыяпатыю, інфекцыйныя захворванні і неўралагічныя расстройствы.

"Кожны раз, калі мы прымаем дзяцей з месцаў, адзначаных вайной, мы сутыкаемся з крохкімі жыццямі, якія нясуць з сабой боль і надзею, - заявіў Тыцыяна Анэсці, кіраўнік шпіталя. - Акрамя медыцынскай дапамогі мы прапануем сем'ям бяспечнае месца, дзе яны могуць адчуць трохі спакою. Для кожнага з гэтых дзяцей шлях будзе складаным, але ім не прыйдзецца праходзіць яго ў адзіноце".
 

14 жніўня 2025, 12:33