MAP

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер  (AFP or licensors)

Арцыбіскуп Галахер прыме ўдзел у “Bled Strategic Forum” у Славеніі

Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі здзейсніць візіт у Славенію, каб прыняць удзел у 20-м “Bled Strategic Forum”, арганізаваным урадам гэтай краіны.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Візіт арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера адбудзецца з 31 жніўня па 2 верасня 2025 года, паведаміў Дзяржсакратарыят Святога Пасаду ў кароткім паведамленні ў сацыяльнай сетцы X.

“Bled Strategic Forum” – найбуйнейшая міжнародная канферэнцыя ў Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропе, дзе абмяркоўваюцца актуальныя глабальныя праблемы. Форум праходзіць у славенскім горадзе Блэд з 2006 года.

Сёлетняя сустрэча стане ўжо 20-й. Яе тэма – “Свет, што ўцякае” (A Runaway World). Дыскусіі будуць прысвечаны пераасэнсаванню ролі Еўропы і Еўрапейскага Саюза ў супрацьстаянні геапалітычным, эканамічным і кліматычным выклікам, з якімі сутыкаецца сучасны свет.
 

 

31 жніўня 2025, 11:50