Тры семінарысты з Мексікі на летняй службе ў Кастэль-Гандольфа
Ян Глінскі
На працягу месяца ў абавязкі будучых святароў з Мексікі будзе ўваходзіць не толькі вітанне гасцей і клопат пра пілігрымаў, але і догляд за садам. Між іншым, семінарысты ўжо прымалі групы наведвальнікаў мястэчка Laudato si, якое паўстала па ініцыятыве Папы Францішка і прапануе курсы па халістычнай экалогіі. Дырэктарам цэнтра ў лістападзе 2024 года Папа Францішак прызначыў амерыканскага святара з мексіканскімі каранямі. Айцец Мануэль Дарантэс – душпастыр Чыкагскай архідыяцэзіі, адкуль родам Леў XIV. Яшчэ раней, у 2016 годзе, Папа Францішак даручыў пераўтварыць папскія вілы ў музей, які штогод прыцягвае тысячы наведвальнікаў.
Семінарысты з Мексікі паходзяць з дзвюх дыяцэзій: Парфірыа Рамірэс Мендэс і Хесус Ісраэль Агірэ Легарыя належаць да дыяцэзіі Уахуапан-дэ-Леон, а Серхіа Камарылья Гамэс – да архідыяцэзіі Пуэбла. Сваё знаходжанне ў Кастэль-Гандольфа яны называюць “унікальным досведам” і “вялікім дарам ад Бога”. “Працаваць тут азначае шмат: абараняць стварэнне, дапамагаць у цырымоніях, клапаціцца пра пілігрымаў. Гэта значыць жыць у адпаведнасці з халістычнай экалогіяй, якой так рашуча патрабуе ад нас Папа”, – падзяліўся Хесус Агірэ Легарыя.