Святы Пасад і Азербайджан: мемарандум аб міжрэлігійным дыялогу
Марыя Валодзіна - Vatican News
З ватыканскага боку дамову падпісаў кардынал Джордж Джэйкаб Коавакад, прэфект Дыкастэрыі па міжрэлігійным дыялогу. Падчас урачыстай цырымоніі, якая адбылася 28 ліпеня 2025 года, ён адзначыў, што мемарандум стаў працягам доўгага шляху. Важнымі падзеямі на гэтым шляху сталі апостальскія падарожжы Яна Паўла ІІ у 2002 і Францішка ў 2016 годзе, а таксама падпісанне двухбаковай дамовы паміж Апостальскай сталіцай і Азербайджанам у 2011 годзе.
Мемарандум адлюстроўвае агульнае жаданне бакоў працаваць дзеля ўсебаковага развіцця кожнага чалавека, а таксама развіваць міжрэлігійны дыялог як сродак умацавання культуры міру і ўзаемнай павагі.
Кардынал Коавакад падзякаваў Прэзідэнту Ільхаму Аліеву і старшыні Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій Раміну Мамедаву за падтрымку мемарандума, а таксама старшыні Упраўлення мусульман Каўказа Алахшукюру Пашазаде за падтрымку будаўніцтва новага каталіцкага касцёла ў Баку пасля знішчэння папярэдняга ў 1930-я гады.