MAP

Філатэлістычная серыя з Львом XIV Філатэлістычная серыя з Львом XIV 

Ватыканскія калекцыйныя маркі і манеты: цяпер анлайн

Для набыцця паштовых марак і манет Ватыкана больш не трэба ехаць у Рым. Цяпер іх можна купіць анлайн праз спецыяльны сайт. Тут ёсць розныя варыянты: ад набораў марак з Папам Львом XIV за 8,20 еўра да залатых манет Святога года за 6.460 еўра.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Губернатарат Дзяржавы Ватыкан паведаміў 24 ліпеня 2025 года, што ватыканскія паштовыя маркі і манеты цяпер можна набыць анлайн.

У сувязі з Святым годам, які працягваецца, і нядаўнім перыядам "Sede Vacante" (час паміж смерцю Папы і выбраннем новага), асартымент прапаноў зараз асабліва разнастайны. У цалкам абноўленай інтэрнэт-краме ватыканскай філатэлістычна-нумізматычнай службы таксама даступны спецыяльныя выпускі з кароткага перыяду паміж пантыфікатамі Францішка і Льва XIV.

Сайт, даступны па адрасе , прапануе свае паслугі на італьянскай і англійскай мовах. Для ўпакоўкі і дастаўкі выкарыстоўваюцца пераважна матэрыялы, якія падлягаюць перапрацоўцы.

Сярод самых дарагіх прапаноў інтэрнэт-крамы – залатая манета Святога года намінальнай вартасцю 200 еўра, якая прадаецца па цане 6.460 еўра. У той жа час, першыя наборы паштовых марак з выявай новага Папы даступны ўжо за 8,20 еўра, як і ранейшыя наборы з партрэтам Папы Францішка.

Калекцыянеры і аматары ватыканскай філатэліі і нумізматыкі цяпер могуць набыць гэтыя ўнікальныя прадметы, не выходзячы з дому, што робіць культурную і гістарычную спадчыну Ватыкана і Святога Пасада больш даступнай для людзей ва ўсім свеце.
 

25 ліпеня 2025, 11:00