Леў XIV: Імша "pro custodia creationis" у Кастэль Гандольфа
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека прысутнічаў 3 ліпеня 2025 года на прэзентацыі адпаведнага дэкрэта Дыкастэрыі па справах Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў у Зале Друку.
Літургія заўсёды адлюстроўвала клопат аб стварэнні
"Фармуляр будзе выкарыстаны Папам Львом XIV у “Мястэчку Laudato si'” (Borgo Laudato si') у Кастэль Гандольфа", - паведаміў іерарх.
Клопат аб стварэнні – не новая тэма для Касцёла, але неад'емная частка яго літургічнай традыцыі, адзначыў іерарх. Праз гэтую Імшу Касцёл прапануе вернікам не проста малітоўны тэкст, але цэласны духоўны шлях, які дапамагае кожнаму з нас стаць сапраўдным абаронцам нашага агульнага дома – Божага стварэння, дадаў ён.
На пытанне журналістаў кардынал удакладніў, што Імша ў Кастэль Гандольфа "будзе прыватнай, з супрацоўнікамі і асобамі, якія працуюць у “Мястэчку Laudato si'”, паколькі "Святы Айцец у тыя дні будзе на адпачынку".
Чэрны таксама адзначыў, што новы фармуляр "натхнёны энцыклікай “Laudato si'” Папы Францішка і яго навучаннем аб ахове стварэння".
Імша аб ахове стварэння – акт веры, надзеі і любові
Гэта літургічнае служэнне – сапраўдны праяў трох хрысціянскіх цнотаў: веры, надзеі і любові ў іх найчысцейшай форме, падкрэсліў прэфект Дыкастэрыі. Паводле яго слоў, Імша становіцца не проста абрадам, але крыніцай духоўнай радасці, якая абуджае ў нас глыбокую ўдзячнасць Стварыцелю, умацоўвае веру і вядзе да ўсё больш глыбокага разумення нашай адказнасці за Божы свет, даверны нашаму клопату.
Гэтая Імша нагадвае нам пра высакароднае пакліканне быць мудрымі апекунамі Божага стварэння – праз асабістыя рашэнні і грамадскія ініцыятывы, праз малітву і літургію, праз усё наша жыццё ў свеце, з перакананнем адзначыў кардынал Чэрны, падкрэсліваючы цэласнасць хрысціянскага падыходу да экалагічнай адказнасці.