Памёр кардынал Дры – прыклад міласэрнасці для Папы Францішка
Vatican News
"Ён быў вялікім чалавекам", - казаў пра манаха Папа Францішак. Ён успамінаў аб тым, што калі айцец Дры сумняваўся, ці не занадта шмат ён дараваў падчас споведзі, то маліў Езуса дараваць яму, бо гэта Ён “падаў яму благі прыклад”.
У 2023 годзе Францішак надаў капуцыну кардынальскую годнасць. Па стану здароўя кардынал Дры не змог асабіста прысутнічаць на кансісторыі ў Рыме і атрымаў кардынальскія берэт і пярсцёнак у Аргенціне. Каментуючы сваё прызначэнне ватыканскімі СМІ, ён назвай яго "жэстам пяшчоты" з боку Папы.
Луіс Паскуаль Дры нарадзіўся 17 красавіка 1927 года ў Федэрасіёне (Аргенціна). Ён паходзіў з глыбока пабожнай сям’і: восем з дзевяці дзяцей прысвяцілі сябе служэнню Касцёлу. У сваёй місійнай дзейнасці ён натхняўся постацямі Падрэ Піа і святога Леапольда Мандзіча. Спаведнік заставаўся адданым свайму служэнню да апошніх дзён, кажучы: "Я такі ж грэшнік, як і тыя, хто прыходзіць да мяне."
Папа Францішак неаднаразова згадваў кардынала Дры ў публічных прамовах, а таксама ў кнізе “Імя Бога – Міласэрнасць", апублікаванай у 2014 годзе, называючы яго прыкладам сапраўднай пастырскай міласэрнасці. Сам манах сціпла адзначаў: "Я не маю навуковых ступеняў і тытулаў, але жыццё шмат чаму мяне навучыла. І, паколькі я нарадзіўся ў беднасці, я адчуваю, што павінен заўсёды казаць словы міласэрнасці, дапамогі і блізкасці. Ніхто не павінен сыходзіць адсюль, думаючы, што яго не зразумелі ці не прынялі."
Пасля смерці кардынала Дры, калегія кардыналаў складаецца з 250 кардыналаў, з якіх 132 з’яўляюцца выбаршчыкамі.