Кардынал Фернандэс: прызначаны суддзі ў працэсе ксяндза Рупніка
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Вядомы майстар сакральнага мастацтва абвінавачваецца ў сексуальным і псіхалагічным выкарыстанні больш за 20 дарослых жанчын, у тым ліку манахінь, у перыяд з 1980 па 2018 год.
Паводле слоў кардынала Фернандэса, усе суддзі з'яўляюцца незалежнымі ад Дыкастэрыі і не належаць да яе супрацоўнікаў. "Гэта было зроблена для таго, каб, наколькі гэта магчыма, развеяць сумневы ў тым, што Дыкастэрыя ці Апостальская Сталіца маюць нейкія інтарэсы або паддаюцца ціску ў гэтай справе," - патлумачыў іерарх. Былі абраныя "асобы, якія не выклікаюць ніякіх падазрэнняў".
Што да даты пачатку працэсу, аргенцінскі пурпурат нагадаў, што спачатку неабходна выканаць некаторыя тэхнічныя працэдуры, такія як апавяшчэнне ахвяр. Ён запэўніў, што ўсё адбываецца "з захаваннем неабходнай дыскрэтнасці".
Кардынал Фернандэс таксама закрануў пытанне экскамунікі, якая спачатку была накладзена, а затым знятая з ксяндза Рупніка. Ён патлумачыў, што "гэта здараецца значна часцей, чым мы сабе ўяўляем, часам нават цягам аднаго дня".