MAP

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер  (ANSA)

Арцыбіскуп Галахер распачаў афіцыйны візіт у Індыю

З 13 па 19 ліпеня 2025 года арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, здзяйсняе афіцыйны візіт у Індыю. Мэта падарожжа – умацаваць повязі сяброўства і супрацоўніцтва.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як гаворыцца ў паведамленні Дзяржсакратарыята ў сацыяльнай сетцы X, візіт арцыбіскупа Галахера ў Індыю накіраваны на “кансалідацыю і ўмацаванне сувязяў сяброўства і супрацоўніцтва паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Індыя”.

Прадстаўнік Святога Пасада прыбыў у Індыю ў нядзелю, 13 ліпеня, і прабудзе там да суботы, 19 ліпеня.

Каталіцкі Касцёл з'яўляецца найбуйнейшай хрысціянскай канфесіяй у гэтай азіяцкай краіне, дзе большасць насельніцтва вызнае індуізм. Нягледзячы на тое, што католікі складаюць адносна невялікі працэнт насельніцтва Індыі – менш за два адсоткі, іх агульная колькасць застаецца значнай і перавышае 23 мільёны вернікаў. Касцёл у краіне прадстаўлены трыма абрадамі: лацінскім, сіра-малабарскім і сіра-маланкарскім.

14 ліпеня 2025, 11:26