Ватыканскія СМІ прадставяць фільм пра місіянерскі досвед Папы
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Стужка запрашае гледачоў адправіцца ў падарожжа праз гарады Чыклая, Чулуканас, Кальяа, Ліму і Трухільё, каб праз сведчанні мясцовых жыхароў, святароў, біскупаў і манахаў паказаць місіянерскі шлях Роберта Фрэнсіса Прэвоста – сённяшняга Папы Льва XIV.
Фільм падрыхтавалі журналісты Сальваторэ Чэрнуцыа, Феліпэ Эрэра-Эспаліят і Хаймэ Віскаінаа Ара. Ён раскрывае не толькі багаты душпастырскі досвед Папы ў розных рэгіёнах Перу, але і яго чалавечую блізкасць да людзей у моманты трагедый - падчас паводак і пандэміі COVID-19.
У стужцы прагучаць сведчанні людзей, якім тагачасны айцец, а пазней біскуп Прэвост, дапамог словам, справай, духоўнай падтрымкай. Увага звяртаецца як на вялікія ініцыятывы будучага Папы – стварэнне сталовак для бедных, падтрымку падчас надзвычайных сітуацый – так і на асабістыя гісторыі збаўлення і надзеі: ад жанчыны, вызваленай з няволі прастытуцыі, да хросту дзіцяці, для якога Прэвост стаў хросным бацькам.
Аўтары фільма таксама распавядаюць, як жыхары Перу перажывалі момант абрання Папы 8 мая 2025 года, калі з лоджыі благаслаўленняў Базылікі святога Пятра прагучалі словы “Habemus Papam”.
Прэм’ера дакументальнага фільма “Леў з Перу” адбудзецца неўзабаве на афіцыйных каналах ватыканскіх медыя.