MAP

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (REUTERS)

Ашуканцы выкарыстоўваюць імя Папы для збору сродкаў

Выяўлена схема ашуканства ў сацыяльных сетках: невядомыя асобы ствараюць фальшывыя профілі Папы Льва XIV і збіраюць грошы, нібыта на ініцыятыву “Грош святога Пятра”. Святы Пасад заклікае католікаў усяго свету быць пільнымі і не даваць сябе падмануць.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На “Facebook” распаўсюджваюцца фальшывыя профілі пад назвай 'Папа Леў XIV' з просьбамі аб ахвяраваннях. Паколькі Святы Айцец не мае афіцыйнай старонкі на “Facebook”, усе такія профілі з'яўляюцца падробкамі.

Адзіная афіцыйная старонка для ахвяраванняў на “Грош святога Пятра” – гэта . Менавіта праз гэты рэсурс вернікі могуць бяспечна падтрымаць апостальскую і дабрачынную дзейнасць Святога Айца.

У сувязі з набліжэннем урачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла, якая адзначаецца 29 чэрвеня, штогод праводзіцца збор фінансавых сродкаў, вядомы як “Грош святога Пятра”. Кожнае ахвяраванне мае глыбокае сімвалічнае значэнне, нават калі сума можа быць невялікай.
 

26 чэрвеня 2025, 15:10