У Ватыканскіх музеях прадставяць каталог скарбаў антычнасці
Марыя Валодзіна - Vatican News
Выданне мае на мэце звярнуць увагу на адну з найстарэйшых калекцый Ватыканскіх музеяў, якая захоўваецца ў Музеі свецкага мастацтва (Museo Profano). Ён быў заснаваны ў 1761 годзе Кліментам XIII для захавання антычных “свецкіх” артэфактаў, якія не ўвайшлі ў калекцыі Хрысціянскага музея. Нягледзячы на доўгую гісторыю гэтага музея, яго калекцыя дагэтуль заставалася амаль невядомай. Толькі ў 2013 годзе яго экспазіцыя атрымала сістэмнае абнаўленне, раскрыўшы дагэтуль амаль цалкам невядомую калекцыю.
У прэзентацыі каталога прымуць удзел дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята, галоўны рэдактар выдання Клаўдыя Лега і іншыя спецыялісты.
Выданне складаецца з двух тамоў агульным аб’ёмам амаль 800 старонак і ўключае больш за 870 ілюстрацый. Яны прысвечаны 193 артэфактам, якія ахопліваюць перыяд ад бронзавага веку да сярэдняй рымскай рэспублікі (II ст. да н.э.). Выявы значнай часткі гэтых артэфактаў раней не публікавалася. Сярод іх сустракаюцца таксама экспанаты невядомага паходжання і нават прадметы, вызначаныя навукоўцамі як фальсіфікаты.
Каталог стаў вынікам плённага супрацоўніцтва куратараў, рэстаўратараў, археолагаў і іншых спецыялістаў. Ён паслужыць неабходнай крыніца для даследаванняў па археалогіі Міжземнамор’я.