Створаны афіцыйны сайт папскіх віл у Кастэль-Гандольфа
Марыя Валодзіна - Vatican News
30 мая 2025 года ў інтэрнэце з'явіўся . Анлайн-платформа змяшчае актуальныя навіны, інфармацыю пра дзейнасць дырэкцыі Папскай рэзідэнцыі, а таксама пра ініцыятывы, якія ажыццяўляюцца ў супрацоўніцтве з іншымі ватыканскімі структурамі ў галіне музейнай і культурнай спадчыны. Сайт працуе на італьянскай, англійскай, іспанскай і французскай мовах.
Папскія вілы – гэта не проста рэзідэнцыя з маляўнічымі садамі, а ўнікальная спадчына Святога Пасада, далучаная да зямных уладанняў Касцёла 27 мая 1604 года, - нагадаў дырэктар Андрэа Тамбурэлі.
Мэта сайта – інфармаваць наведвальнікаў пра гэтую ўнікальную рэальнасць, якая мае глыбокія гістарычныя карані і злучае розныя эпохі. Сайт прапануе паглыбленае знаёмства з мастацкай, гістарычнай і духоўнай спадчынай Папскіх віл. Багатая фотагалерэя дае магчымасць убачыць свет, які часта застаецца малавядомым шырокай публіцы.
У спалучэнні з Instagram-профілем, створаным 9 красавіка 2025 года, сайт стане карысным інструментам для прыцягнення вернікаў і пілігрымаў, якія імкнуцца бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй папскай рэзідэнцыі.