Леў XIV уручыць паліі 54 арцыбіскупам у свята Пятра і Паўла
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Варта адзначыць, што ў групе новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў будуць таксама два кардыналы: Стэфан Брыслін з Іаганэсбурга ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Роберт Уолтэр Макэлрой з Вашынгтона ў ЗША.
Палій арцыбіскупа-мітрапаліта – гэта белая ваўняная лента, традыцыйна шырынёй у некалькі сантыметраў. Цікава, што палій носіцца выключна як элемент літургічнага адзення, які падкрэслівае функцыю і ўладу мітрапаліта ў супольнасці, а таксама яго сувязь з Апостальскай Сталіцай. У хрысціянскай сімволіцы палій сімвалізуе авечку, якую на плячах нясе Добры Пастыр.
Традыцыя ўручэння паліяў новапрызначаным арцыбіскупам-мітрапалітам менавіта ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла мае глыбокае гістарычнае і тэалагічнае значэнне, падкрэсліваючы пераемнасць апостальскай традыцыі і еднасць Паўсюднага Касцёла вакол Наступніка Пятра.