Пакл?каныя быць людзьм?
Тэкст: Андрэа Тарн?ел? / Пераклад ? адаптацыя: Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Папа, разважаючы над прыпавесцю пра Добрага самаран?на, тлумачы?, што ? сустрэчах, з як?х саткана наша жыццё, “прая?ляецца тое, к?м мы з’я?ляемся насамрэч”, ? перад абл?ччам безабароннасц? ? слабасц? ?ншага чалавека мы можам “паклапац?цца пра яго або зраб?ць выгляд, што н?чога не за?важыл?”. Менав?та гэта здарылася ? евангельск?м аповедзе: два рэл?г?йныя дзеячы, як?я мел? прыв?лей уваходз?ць у святое месца – Ерузалемск? храм, не спын?л?ся каля чалавека, параненага разбойн?кам?, што ляжа? на ?збочыне дарог?. Спачуванне праяв?? самаран?н – той, каго юдэ? л?чыл? нячыстым.
Ле? XIV у сваёй катэхезе адзнача?: “Практыкаванне веры не роб?ць а?таматычна чалавека спагадл?вым. Бо спачуванне – гэта найперш пытанне чалавечнасц?, а не рэл?г?йнасц?!”. Быць верн?кам ? практыкуючым, быць Божым служыцелем – не азначае а?таматычна быць спагадл?вым, не гарантуе таго, што мы дазвол?м “паранiць сябе” рэальнасцю, сустрэчам?, патрэбам? людзей, што сустракаюцца нам: перш чым быць верн?кам?, мы пакл?каны быць людзьм?. ? менав?та гэта чалавечнасць, гэта здольнасць да спачування станов?цца магчымасцю для сведчання Евангелля.
На гэта звярта? увагу яшчэ ? 1959 годзе з прароцкай яснасцю малады прафесар фундаментальнай тэалог?? Бонскага ?н?верс?тэта ксёндз Ёзаф Ратцынгер, як? ? эсэ “Новыя язычн?к? ? Касцёл”, разважаючы над змененым? ?мовам? секулярызаванага грамадства, так каза? пра м?с?йнае сведчанне: “Хрысц?ян?н пав?нен быць хутчэй радасным чалавекам сярод ?ншых, бл?жн?м там, дзе ён не можа быць хрысц?янск?м братам”. Гэта значыць тым, хто станов?цца “бл?жн?м”, як Добры самаран?н.
“Я таксама л?чу – дадава? будучы Папа – што ва ?заемааднос?нах з няверуючым? ён пав?нен быць найперш ? перадус?м чалавекам: не раздражняць пастаянным? спробам? навяртання ? прапаведавання… Ён не пав?нен быць прапаведн?кам, але проста чалавекам – адкрытым ? шчырым”. Ратцынгер ужо тады выразна разуме?, адкуль нараджаецца ? як можа за?сёды адраджацца Касцёл: з асаб?стага сведчання людзей, прыцягнутых Хрыстом ? здольных сведчыць пра Яго сва?м жыццём – у спачуванн?, у быцц? спадарожн?кам? для кожнага чалавека. ? наадварот – будучы Папа Бэнэдыкт XVI ужо тады добра ?сведамля?, якой ?люз?яй з’я?ляецца надзея спын?ць заняпад заходняга хрысц?янства, замыкаючыся ? крэпасц?, зводзячы веру да традыцыянал?зму, да групавой тоеснасц? або да ?дэалог?? на карысць нейкага пал?тычнага праекта.
Вось у чым, урэшце, ключ м?с?? ? с?ла абвяшчэння ? эпоху перамен, якую мы перажываем: у людзях, пакл?каных быць найперш чалавечным? – адкрытым? ? спагадл?вым?; у хрысц?янах, як?я не л?чаць сябе вышэйшым? за ?ншых, бо разумеюць, што нярэдка менав?та тыя, каго мы л?чым “далёк?м?” ? “нячыстым?”, даюць нам сапра?днае сведчанне спачування, як добры самаран?н з Евангелля”.