MAP

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Кардынал Ю: святарская радасць як евангельскае сведчанне

Прэфект Дыкастэрыі па справах духавенства выказаўся пра Юбілей святароў, крызіс пакліканняў і важнасць аўтэнтычнага сведчання напярэдадні сустрэчы з Папам Львом XIV у Рыме.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пад дэвізам "Святары шчаслівыя – Я назваў вас сябрамі" (Ян 15, 15) 26 чэрвеня ў Рыме праходзіць міжнародная сустрэча з нагоды Юбілею святароў. Кардынал Лазарус Ю Хён-сік, прэфект Дыкастэрыі па справах духавенства, патлумачыў мэту мерапрыемства.

"Шчаслівыя святары з'яўляюцца найлепшым абвяшчэннем Евангелля, паколькі сведчаць сваім жыццём пра прыгажосць наследавання Хрыста," - адзначае кардынал. - Сяброўства з Езусам – ключ да паўторнага адкрыцця глыбокага сэнсу паклікання."

У сустрэчы прымае ўдзел больш за 1700 удзельнікаў з усіх кантынентаў, асабліва шмат з Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і Азіі. Будуць прадстаўлены "добрыя практыкі" ў душпастырстве, уключаючы досвед цэласнай чалавечай фармацыі і ўвагу да эмацыйнага вымярэння.

Адносна крызісу пакліканняў кардынал падкрэслівае: "Лічбы ў некаторых краінах сапраўды паказваюць скарачэнне, але мы не можам звесці ўсё да статыстыкі. У многіх маладых людзей адчуваецца вялікая прага аўтэнтычнасці. Калі яны сустракаюць годных даверу, шчаслівых, паслядоўных святароў, сэрца адкрываецца."

"Сапраўдная праблема не ў недахопе пакліканняў, але ў якасці нашага сведчання. Менавіта адтуль усё можа пачацца нанова," - адзначае прэфект.
 

26 чэрвеня 2025, 09:53