“Bambino Gesù” будзе супрацоўнічаць з буйным румынскім шпіталём
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пагадненне, падпісанае 17 чэрвеня 2025 года ў рымскай сядзібе “Bambino Gesù” на пагорку Янікул, прадугледжвае супрацоўніцтва па трох асноўных напрамках. Першы – падрыхтоўка мясцовага персаналу ў галіне імунагенетыкі трансплантацый, кіравання трансфузійнай тэрапіяй і прымянення хіміятэрапеўтычных прэпаратаў. Другі – дыстанцыйныя кансультацыі па складаных клінічных выпадках. Трэці – магчымасць прыёму ў ватыканскі шпіталь пацыентаў, патрэбы якіх не могуць быць задаволены ў медыцынскіх установах Румыніі.
У склад афіцыйнай румынскай дэлегацыі, якую прыняла кіраўніца “Bambino Gesù” Тыцыяна Анэсці, уваходзілі медыцынскі дырэктар “Institutul Clinic Fundeni” Анка Каліта, спецыялістка ў педыятрыі Андра Даніэла Марку, архідыякан Міхаіл Бука, духоўны кіраўнік дзяцей з анкалагічнымі і гематалагічнымі захворваннямі, а таксама пасол Румыніі пры Святым Пасадзе Георге Габрыэль Балоган.