MAP

Юбілей Усходніх Цэркваў. Імша армянскага абраду ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ Юбілей Усходніх Цэркваў. Імша армянскага абраду ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ  

Юбілей Усходніх Цэркваў: у Рыме збяруцца 5 тысяч удзельнікаў

Больш за пяць тысяч вернікаў возьмуць удзел у Юбілеі Усходніх Цэркваў, які 12-14 мая 2025 года будзе адзначацца ў Рыме. Яны прыедуць з Італіі, Украіны, Эфіопіі, Бразіліі, Канады, Індыі, Пакістана і іншых краін свету.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Урачыстасці распачаліся раніцай 12 мая Боскай літургіяй эфіопскага абраду ў Базіліцы Святога Пятра. У той жа дзень у Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ пройдуць літургіі армянскага і копцкага абрадаў.

13 мая ў 13.00 у Базіліцы Святога Пятра адбудуцца набажэнствы па абраду Халдзейскай і Сіра-Малабарскай Цэркваў. У 18.45 у Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ пройдзе літургія Сіра-каталіцкай, Мараніцкай і Сіра-Маланкарскай Цэркваў, пасля чаго прадстаўнікі рымскіх калегіўмаў з "усходняй" спецыфікай праспяваюць на прыступках храма Акафіст.

Кульмінацыяй падзеі стане аўдыенцыя Папы Льва XIV, якая пройдзе 14 мая ў 10.00 у Зале Паўла VI. Юбілей завершыцца Боскай літургіяй усходняга абраду ў Базіліцы Святога Пятра.

12 мая 2025, 15:13