Віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ здзейсніў візіт у Ватыкан
3 мая 2025 года арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, прыняў у Дзяржаўным сакратарыяце віцэ-прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Канстанціна Чывенгу.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Падчас шчырых перамоў адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Зімбабвэ. Бакі засяродзілі ўвагу на некаторых аспектах палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, у прыватнасці на супрацоўніцтве дзяржавы і мясцовага Касцёла ў сферах адукацыі і аховы здароўя.
Падчас сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі адносна тэм, звязаных з рэгіянальнай і міжнароднай сітуацыяй, падчас якога падкрэслівалася важнасць прасоўвання дыялогу і прымірэння паміж народамі, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
03 мая 2025, 12:34