MAP

Meloni accoglie Mitsotakis per il vertice Italia-Grecia

Ватыкан гатовы стаць месцам перамоў аб міры ва Украіне

Прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні і Папа Леў XIV паразмаўлялі па тэлефоне наконт далейшых крокаў, неабходных для пабудовы справядлівага і трывалага міру ва Украіне.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Як паведамляе канцылярыя італьянскага прэм’ер-міністра, размова са Святым Айцом адбылася пасля кансультацый з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і іншымі еўрапейскімі лідарамі. У ходзе гэтых размоў Мелоні было даручана высветліць, ці гатовы Святы Пасад прыняць перамовы.

“Пасля таго як Папа пацвердзіў сваю гатоўнасць прыняць у Ватыкане наступны раўнд перамоў паміж бакамі, старшыня Савета Міністраў выказала глыбокую ўдзячнасць за адкрытасць Папы Льва XIV і за Яго нястомную працу дзеля міру”, - адзначаецца ў паведамленні.

Акрамя размовы з Пантыфікам, Джорджа Мелоні паразмаўла па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, прэзідэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам, прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам і старшынёй Еўрапейскай Камісіі Урсулай фон дэр Ляен.

“Была дасягнута дамоўленасць аб падтрымцы цеснай каардынацыі паміж партнёрамі напярэдадні новага раўнду перамоваў, скіраваных на спыненне агню і заключэнне мірнага пагаднення ва Украіне”, - паведамляе канцылярыя старшыні італьянскага ўрада.
 

21 мая 2025, 09:56