MAP

Папа Леў XIV і кардынал Луіс Антоніа Тагле Папа Леў XIV і кардынал Луіс Антоніа Тагле 

Папа надаў кардыналу Тагле тытул прыгараднай дыяцэзіі Альбана

24 мая 2025 года Леў XIV надаў тытул прыгараднай дыяцэзіі Альбана кардыналу Луісу Антоніа Тагле, прапрэфекту Дыкастэрыі па справах евангелізацыі. Гэты тытул насіў кардынал Прэвост да свайго абрання Пантыфікам.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Кардыналы, якія належаць да біскупскай ступені, надзяляюцца тытулам адной з прыгарадных (субурбікарных) дыяцэзій. Гаворка ідзе пра старажытныя дыяцэзіі, што непасрэдна мяжуюць з Рымскай і падпарадкоўваюцца ёй.

На цяперашні час такіх дыяцэзій сем: Осція, Альбана, Фраскаці, Палестрына, Порта-Санта-Руфіна, Сабіна-Поджа-Міртэра і Велетры-Сэньі. З 1962 года кардыналы-біскупы не выконваюць у іх ніякіх пастырскіх функцый, а іх адміністраваннем займаюцца іншыя біскупы.

Кардынал Луіс Антоніа Тагле, які стаў кардыналам-біскупам 1 мая 2020 года, дагэтуль не меў тытулу прыгараднай дыяцэзіі. Тытулам Альбаны 6 лютага 2025 года Папа Францішак надзяліў кардынала Роберта Фрэнсіса Прэвоста, калі надаў яму ступень кардынала-біскупа.

24 мая 2025, 14:53