MAP

Кардынал Клаўдыё Гуджэроці перадае новы імшал іерархам з Эрытрэі і Эфіопіі Кардынал Клаўдыё Гуджэроці перадае новы імшал іерархам з Эрытрэі і Эфіопіі  (@Vatican Media)

Новы імшал для эрытрэйскіх і эфіопскіх католікаў

У Ватыкане 27 мая 2025 года адбылася прэзентацыя новага імшала на старажытнай мове геэз, што стала знакавай падзеяй для каталіцкіх Цэркваў усходняй традыцыі ў Эрытрэі і Эфіопіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, кардынал Клаўдыё Гуджэроці, падкрэсліў: “У такі складаны момант для Эрытрэі і Эфіопіі, гэты імшал – крыніца надзеі, крыніца здольнасці жыць і марыць, што складае корань існавання народу”. “Няхай праз гэту літургічную кнігу эрытрэйцы і эфіопцы зноў адчуюць шчырую дабрыню Бога і ласку Дзевы Марыі”, - дадаў ён.

Праца над літургічным тэкстам вялася некалькі гадоў двума камісіямі з Эрытрэі і Эфіопіі, з улікам традыцый і крыніц мясцовых Цэркваў, а таксама абнаўленняў згодна з рашэннямі Другога Ватыканскага Сабора і Кодэкса канонаў Усходніх Цэркваў. Імшал распрацаваны для каля 500 тысяч вернікаў.

Падчас прэзентацыі новыя літургічныя тэксты былі ўрачыста перададзены іерархам з двух краін. Удзельнікі згадалі падтрымку, якую выказаў Папа Леў XIV католікам усходніх абрадаў у яго нядаўняй прамове да ўдзельнікаў Юбілею Усходніх Цэркваў.
 

28 мая 2025, 10:48