MAP

Папа Леў XIV з біскупамі. Ілюстрацыйнае фота Папа Леў XIV з біскупамі. Ілюстрацыйнае фота 

Леў XIV прыме італьянскі епіскапат у Ватыкане

Папа Леў XIV сустрэнецца з італьянскім епіскапатам 17 чэрвеня 2025 года ў Ватыкане. Пасля аўдыенцыі ў Святога Айца пачнецца 80-я надзвычайная генасамблея CEI.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арцыбіскуп Джузэпе Батуры, генеральны сакратар епіскапату, выказаў падзяку за папскую ініцыятыву. "Мы ўдзячныя Святому Айцу за гэты жэст добразычлівасці і ўвагі адносна італьянскага епіскапата, які жыве ў асаблівай і сардэчнай сінтаніі з Наступнікам Пятра, Біскупам Рыма і Прымасам Італіі", - падкрэсліў ён у заяве ад 26 мая 2025 года.

Сустрэча адбудзецца ў гістарычнай Зале Паўла VI, якая з'яўляецца адным з асноўных месц для важных падзей у Ватыкане. Падзея атрымае працяг на надзвычайным 80-м сходзе італьянскага епіскапату, дзе, як чакаецца, будуць абмеркаваны ключавыя выклікі і шляхі развіцця мясцовага Касцёла.
 

27 мая 2025, 11:46