MAP

Кардынал Бальтасарэ Рэйна Кардынал Бальтасарэ Рэйна 

Кардынал Рэйна – новы канцлер Інстытута па даследаванні сям’і

Леў XIV прызначыў Вялікага канцлера Папскага тэалагічнага інстытута імя Яна Паўла ІІ па даследаванні сужэнства і сям’і. Ім стаў кардынал Бальдасарэ Рэйна, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі і Вялікі канцлер Папскага Латэранскага ўніверсітэта.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Кардынал Рэйна змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Вінчэнца Палью, які пакінуў яе 21 красавіка 2025 года разам з пасадай старшыні Папскай акадэміі жыцця, дасягнуўшы 80-гадовага ўзросту.

Папскі тэалагічны інстытут імя Яна Паўла ІІ па даследаванні сужэнства і сям’і быў заснаваны Папам Францішкам у 2017 годзе шляхам публікацыі адмысловага апостальскага ліста ў форме motu proprio пад назвай “Summa familiae cura”. Статуты гэтай навукова-даследчай установы былі зацверджаны ў 2019 годзе.

Мэтай структуры з’яўляецца ажыццяўленне вынікаў Сіноду Біскупаў на тэму сям’і, якія праходзіў у 2014 і 2015 гадах, а таксама рэалізацыя ўказанняў, змешчаных у Апостальскай адгартацыі “Amoris laetitia”.

Інстытут мае галоўную сядзібу ў Рыме, а таксама сем філіялаў, што знаходзяцца ў Вашынгтоне (ЗША), Мехіка (Мексіка), Валенсіі і Мадрыдзе (Іспанія), Салвадоры (Бразілія), Катану (Бенін) і Чанганасеры (Індыя). Акрамя таго, звязаныя з Інстытутам установы дзейнічаюць у Бейруце (Ліван), Бакалодзе (Філіпіны) і Санта-Дамінга (Дамініканская Рэспубліка).
 

19 мая 2025, 13:47