?мша на пачатак пантыф?кату: абрады ? с?мвалы
Аляксандр Панчанка - Vatican News
З э?харыстычнай цэлебрацы? Ле? XIV аф?цыйна распачне сваё служэнне як наступн?к святога Пятра ? пастыр Катал?цкага Касцёла. Л?тург?я ?ключае ? сябе розныя абрады, як?я маюць важнае с?мвал?чнае значэнне.
Ушанаванне маг?лы апостала Пятра
Перад ?мшой Пантыф?к разам з Патрыярхам? Усходн?х Цэрква? спусц?цца да маг?лы святога Пятра, якая знаходз?цца пад гало?ным алтаром ? вел?чным балдах?нам ватыканскай баз?л?к?. Пасля кароткай мал?твы Папа здзейсн?ць акаджэнне маг?лы.
Гэты абрад, як патлумачыла Служба папск?х л?тург?чных цэлебрацый, “падкрэсл?вае бл?зкую сувязь Б?скупа Рыма з апосталам Пятром ? яго мучан?цтвам, зб?раючы Божы народ у так? ?рачысты дзень у тым жа месцы, дзе ён крывёй вызна? сваю веру разам з мног?м? ?ншым? хрысц?янам?, як?я дал? такое самае сведчанне”.
Laudes Regiae
Потым два дыяканы возьмуць пастырск? пал?й, Пярсцёнак Рыбака ? Евангелле ? нак?руюцца ? працэс?? да алтара, устано?ленага перад Баз?л?кай Святога Пятра, дзе адбудзецца цэлебрацыя. Папа таксама далучыцца да працэс??, падчас якой будзе спявацца “Laudes Regiae” – л?тан?йны спе? з просьбам? аб заступн?цтве святых.
На прыступках ватыканскай базыл?к?
На пачатку ?мшы, якая будзе праходз?ць на лац?нскай мове, Святы Айцец благаслав?ць ваду ? здзейсн?ць акрапленне ёй. Потым прагучыць “Gloria” ? мал?тва са згадкай пра задуму Нябеснага Айца пабудаваць Касцёл на Пятры.
На цэнтральнай браме ватыканскай баз?л?к? будзе вывешаны габелен з выявай дыялогу Езуса ? Пятра з евангельскага ?ры?ка пра цудо?ную ло?лю рыбы. Палатно з’я?ляецца рэпрадукцыяй арыг?нальнага габелена з Ватыканск?х музея?, выкананага фламандск?м? майстрам? для С?ксц?нскай капэлы паводле эск?за Рафаэля.
Каля алтара будзе размешчана ?кона Мац? Добрай Парады з марыйнага санктуарыя ? Джэнацана, як? Ле? XIV ужо адведа? у першыя дн? свайго пантыф?кату.
Чытанн? на розных мовах
Л?тург?чныя чытанн? прагучаць на розных мовах. Першае – з кн?г? Дзея? Апостала? – на ?спанскай, другое – з Першага паслання святога Пятра – на англ?йскай, а ?рывак з Евангелля паводле святога Яна, у як?м Езус тройчы спыта?ся ? Пятра: “Ц? люб?ш ты Мяне?” ? тройчы атрыма?шы стано?чы адказ, сказа? яму: “Пас? авечак Ма?х” – будзе прачытаны на лац?нскай ? грэчаскай. Гэта падкрэсл?вае асабл?вую м?с?ю Папы ? Б?скупа Рыма – умацо?ваць катол?ка? ва ?с?м свеце ? веры.
Уручэнне с?мвала? пятровага служэння
Пасля абвяшчэння Евангелля да Пантыф?ка падыдуць тры кардыналы трох ступеня? – дыякана?, прэзб?тэра? ? б?скупа? – з розных кантынента?: першы ?складзе на яго пал?й, друг? памол?цца аб Божай дапамозе, а трэц? ?ручыць Пярсцёнак Рыбака.
Пал?й – гэта элемент л?тург?чнага адзення, зроблены з авечай во?ны ? выглядзе белай вузкай стужк?, упрыгожанай чорным? крыжам? ? канцам?, што зв?саюць спераду ? ззаду. Пал?й апранаецца на плечы ? нагадвае пра Добрага Пастыра, як? бярэ на свае плечы загубленую авечку, а таксама пра пастырскае заданне, якое Езус ускла? на Пятра.
Пярсцёнак Рыбака – гэта с?мвал б?скупскай улады. Звычайна ён вырабляецца з золата або з пазалочанага срэбра. На пярсцёнку змешчана выява Чо?на святога Пятра ? ?мя Папы. Назва гэтага атрыбута нагадвае, што апостал Пётр бы? рыбаком, як? ста? ла?цом людзей. У старажытнасц? пярсцёнак таксама выкарысто?ва?ся як пячатка для папск?х дакумента?.
Абрад абяцання паслухмянасц?
Пасля ?ручэння Льву XIV папск?х с?мвала? прагучыць мал?тва да Святога Духа з просьбай адарыць новага Пантыф?ка моцай ? пакорай для захавання вучня? Хрыста ? адз?нстве. Пасля таго як Ле? XIV благаслав?ць удзельн?ка? л?тург?? кн?гай Евангелля, адбудзецца с?мвал?чны абрад складання паслухмянасц?, як? выканаюць дванаццаць прадста?н?ко? розных катэгорый Божага народа з усяго свету. Затым Святы Айцец прамов?ць гам?л?ю. Мал?тва верн?ка? будзе чытацца на партугальскай, французскай, арабскай, к?тайскай ? польскай мовах.
Дэлегацы? з 200 кра?н свету
Злева ад алтара размесцяцца кардыналы, б?скупы ? дэлегаты розных хрысц?янск?х Цэрква?. Справа – дэлегацы? кра?н, у тым л?ку к?ра?н?к? дзяржа?, урада? ? манарх?. У першым шэрагу будуць знаходз?цца прадста?н?к? ?тал??, ЗША – кра?ны паходжання Папы, а таксама Перу – “другой радз?мы” Святога Айца, дзе ён выконва? б?скупскае служэнне. Пантыф?к асаб?ста прыв?тае ?се аф?цыйныя дэлегацы? пасля святой ?мшы ?нутры Баз?л?к? Святога Пятра.