Арцыбіскуп Палья пакінуў пасаду старшыні Папскай акадэміі жыцця
Марыя Валодзіна - Vatican News
Іерарх патлумачыў, што пакідаць пасады пасля дасягнення 80-гадовага ўзросту – звычайная практыка ў Рымскай Курыі. Папа Францішак прызначыў яго кіраўніком Папскай акадэміі жыцця ў жніўні 2016 года і, нягледзячы на дасягненне 75-гадовага ўзросту, прасіў працягваць служэнне да 80 гадоў.
Падчас нядаўняй паездкі ў Аргенціну на міжнародную канферэнцыю, прысвечаную 10-годдзю энцыклікі “Laudato si’”, арцыбіскуп Палья падкрэсліў неабходнасць абароны жыцця “ва ўсіх кантэкстах, на ўсіх этапах і ва ўсіх узростах”.
Разам з пасадай старшыні Папскай акадэміі жыцця арцыбіскуп Палья пакінуў таксама і пасаду Вялікага канцлера Папскага тэалагічнага інстытута імя Яна Паўла ІІ па даследаванні сужэнства і сям’і. 19 мая 2025 года Леў XIV прызначыў на яе кардынала Бальдасарэ Рэйну.