MAP

Кардынал Анджэла Камастры падчас малітвы ў Базіліцы Святога Пятра Кардынал Анджэла Камастры падчас малітвы ў Базіліцы Святога Пятра  (ANSA)

Велікодную Імшу ў Ватыкане ўзначаліць кардынал Камастры

Папа Францішак даручыў кардыналу Анджэла Камастры цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы, якая адбудзецца ў велікодную нядзелю, 20 красавіка 2025 года, у Ватыкане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Святочная літургія, якую ад імя Пантыфіка ўзначаліць 81-гадовы архіпрэзбітэр-эмерыт Базылікі Святога Пятра і Папскі вікарый-эмерыт для Дзяржавы Ватыкан, распачнецца на Плошчы Святога Пятра а 10.30 па цэнтральнаеўрапейскім часе. Пасля Імшы будзе ўдзелена благаслаўленне “Urbi et Orbi”, але дэталі гэтага абраду пакуль не паведамляюцца.

У Ватыкане паведамілі таксама, што Імшу Пасхальнай Вігіліі, якая адбудзецца ў ватыканскай базіліцы ўвечары ў Вялікую суботу, 19 красавіка, узначаліць кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў, а Імшу Вячэры Пана ў Вялікі чацвер, 17 красавіка – кардынал Маўра Гамбэці, архіпрэзбітэр Базілікі Святога Пятра. 

Раней паведамлялася, што Святую Імшу Хрызму ў Базіліцы Святога Пятра раніцай у Вялікі чацвер, будзе цэлебраваць кардынал Даменіка Кальканьё, старшыня-эмерыт Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы.

Літургію Мукі Пана, якая адбудзецца ў Базыліцы Святога Пятра ў Вялікую пятніцу, 18 красавіка, узначаліць кардынал Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, а традыцыйнае набажэнства Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі – кардынал Бальдасарэ Рэйна, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі.

Пра прысутнасць Святога Айца на набажэнствах Вялікага тыдня пакуль не паведамляецца.
 

16 красавіка 2025, 11:49