Развітанне з Папам: гадзіны адкрыцця Базілікі Святога Пятра
Пасля пераносу цела Францішка ў Базіліку Святога Пятра, які адбудзецца раніцай 23 красавіка 2025 года, вернікі атрымаюць магчымасць развітацца з памерлым Пантыфікам.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
У Ватыкане паведамілі расклад адкрыцця ватыканскага сабора на бліжэйшыя дні. У сераду, 23 красавіка, базіліка будзе адчыненая з 11.00 да 24.00; у чацвер, 24 красавіка – з 7.00 да 24.00; а ў пятніцу, 25 красавіка – з 7.00 да 19.00.
26 красавіка ў 10.00 на Плошчы Святога Пятра распачнецца пахавальная літургія, якую ўзначаліць кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Пасля абраду і малітвы апошняга развітання цела Папы будзе зноў перанесена ў Базіліку Святога Пятра, а адтуль – у Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе пройдзе пахаванне.
22 красавіка 2025, 16:27