MAP

Падчас Сінода ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота Падчас Сінода ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Рада Сінода Біскупаў: суправаджэнне Касцёлаў на этапе рэалізацыі

7 красавіка 2025 года прайшло трэцяе пасяджэнне XVI Звычайнай рады Генеральнага Сакратарыята Сінода Біскупаў. Асноўная ўвага была нададзена працэсу суправаджэння Касцёлаў на этапе рэалізацыі рашэнняў Сінода.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі пытанні, звязаныя з працэсам суправаджэння і праверкі рэалізацыі рашэнняў Сінода. У цэнтры ўвагі быў рабочы план, які Рада прадставіла Папе пасля свайго пасяджэння 10 лютага 2025 года. Францішак зацвердзіў план у сярэдзіне сакавіка.

Члены Рады пачалі абмеркаванне дакумента аб суправаджэнні Касцёлаў на этапе рэалізацыі рашэнняў Сінода. Ён павінен быць апублікаваны ў канцы мая 2025 года.

Акрамя таго, абмяркоўваліся мерапрыемствы, звязаныя з Юбілеем сінадальных груп, які адбудзецца 24-26 кастрычніка 2025 года.

Пасяджэнне ўзначаліў кардынал Марыё Грэк, Генеральны сакратар Сінода. Падчас сустрэчы ўдзельнікі павіншавалі кардынала Жана-Марка Авеліна з нядаўнім абраннем на пасаду старшыні Канферэнцыі Біскупаў Францыі.

Наступная сустрэча Рады адбудзецца ў другой палове мая 2025 года і будзе прысвечана абмеркаванню праекта дакумента, накіраванага на суправаджэнне Касцёлаў.

08 красавіка 2025, 12:33