Прэзідэнт Эстоніі ў Ватыкане: сустрэча з кардыналам Паралінам
Аляксандр Панчанка - Vatican News
3 красавіка 2025 года кіраўніка дзяржавы прыняў кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін у суправаджэнні арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, сакратара па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас шчырых размоў была дадзена высокая ацэнка добрым двухбаковым адносінам, адзначана станоўчая роля мясцовай каталіцкай супольнасці ў жыцці эстонскага грамадства, а таксама выказана радасць з нагоды хуткай беатыфікацыі арцыбіскупа Эдуарда Профітліха – езуіта і мучаніка, які стане першым благаслаўлёным у Эстоніі.
Бакі таксама абмеркавалі пытанні двухбаковага, рэгіянальнага і міжнароднага характару, звярнуўшы асаблівую ўвагу на перспектывы заканчэння вайны ва Украіне, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.