Святы Пасад: новая старшыня Камісіі па ахове помнікаў культуры
10 красавіка 2025 года кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін прызначыў прафесара Эльвіру Каяну новай старшынёй Пастаяннай камісіі па ахове гістарычных і мастацкіх помнікаў Апостальскай Сталіцы.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Прафесар Каяна, выкладчыца Факультэта гісторыі і культурнай спадчыны Касцёла ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, нарадзілася ў 1955 годзе ў італьянскай Парме. Яна з’яўляецца спецыялісткай у галіне рэстаўрацыі і кансервацыі.
На пасадзе старшыні Камісіі па ахове гістарычных і мастацкіх помнікаў яна змяніла прафесара Франчэска Буранэлі, які кіраваў гэтай ватыканскай структурай з 2017 года.
Пастаянная камісія па ахове гістарычных і мастацкіх помнікаў Апостальскай Сталіцы была заснавана ў 1923 годзе Папам Піем ХІ. У яе кампетэнцыі – рэстаўрацыя, захаванне і будаўнічыя праекты і экспанаванне культурнай спадчыны Святога Пасаду.
10 красавіка 2025, 12:49