Кардыналы з 71 краіны свету: геаграфія канклава
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Найбуйнейшую групу кардыналаў-выбаршчыкаў складаюць еўрапейцы – 53 іерархі. 37 кардыналаў будуць прадстаўляць Амерыку (16 – Паўночную, 4 – Цэнтральную і 17 – Паўднёвую), 23 – Азію, 18 – Афрыку і 4 – Акіянію.
Кардыналы-выбаршчыкі паходзяць з 71 краіны свету: 18 краін Еўропы, 17 – Афрыкі, 17 – Азіі, 15 – Амерыкі і 4 – Акіяніі.
У Еўропе найбуйнейшую групу прадстаўляюць італьянцы – 17 кардыналаў з правам голасу на канклаве. Па 5 кардыналаў прадстаўляюць Францыю і Іспанію, па 4 – Партугалію і Польшчу, па 3 – Вялікабрытанію і Германію, 2 – Швейцарыю, па адным – Бельгію, Боснію і Герцагавіну, Венгрыю, Літву, Люксембург, Мальту, Нідэрланды, Сербію, Харватыю і Швецыю.
З 37 амерыканскіх кардыналаў 10 прадстаўляюць ЗША, 7 – Бразілію, па 4 – Аргенціну і Канаду, 2 – Мексіку, па адным – Гаіці, Гватэмалу, Калумбію, Кубу, Нікарагуа, Парагвай, Перу, Чылі, Уругвай і Эквадор.
Сярод 23 азіяцкіх кардыналаў-выбаршчыкаў – 4 з Індыі, 3 – з Філіпін, 2 – з Японіі, па адным – з Паўднёвай Карэі, Кітая, Іерусаліма, Інданезіі, Ірана, Ірака, Манголіі, Малайзіі, М’янмы, Пакістана, Сінгапура, Тайланда, Шры-Ланкі, Усходняга Тымора.
З 18 афрыканскіх краін, прадстаўленых на канклаве, Кот-д’Івуар мае 2 кардыналы-выбаршчыкі, па адным – Алжыр, Буркіна-Фасо, Гана, Гвінея, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Каба-Вердэ, Кенія, Мадагаскар, Марока, Нігерыя, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Паўднёвы Судан, Руанда, Танзанія, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка і Эфіопія.
У кожнай з чатырох краін Акіяніі, прадстаўленых на канклаве (Аўстралія, Новая Зеландыя, Папуа-Новая Гвінея і Тонга) – па адным кардынале.
Упершыню ў гісторыі выбіраць Папу будуць кардыналы родам з Гаіці, Каба-Вердэ, Люксембурга, Малайзіі, Папуа-Новай Гвінеі, Парагвая, Паўднёвага Судана, Сербіі, Сінгапура, Швецыі, Усходняга Тымора і Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі.
Самы малады кардынал на канклаве – 45-гадовы грэка-каталіцкі іерарх украінскага паходжання Мікола Бычок з Аўстраліі, а самы пажылы – 79-гадовы іспанец Карлас Асора Сьера, арцыбіскуп-эмерыт Мадрыдскі.
Выбіраць новага Папу будуць 5 кардыналаў, прызначаных Янам Паўлам ІІ, 22 – Бэнэдыктам XVI, 108 – Францішкам.
33 кардыналы-выбаршчыкі належаць да 18 манаскіх супольнасцей. Сярод іх – 5 да Таварыства святога Францішка Сальскага (салезіяне), па 4 – да Ордэна меншых братоў і Таварыства Езуса (езуіты), 3 – да Ордэна меншых братоў канвентуальных, па 2 – да рэдэмптарыстаў і вербістаў, па адным – да іншых ордэнаў і кангрэгацый.