MAP

Натоўпы вернікаў у ватыканскай базіліцы ў чаканні развітання з Францішкам Натоўпы вернікаў у ватыканскай базіліцы ў чаканні развітання з Францішкам  (AFP or licensors)

Паток вернікаў для развітання з Папам не спыняўся ўсю ноч

З прычыны вялікай колькасці вернікаў, якія жадаюць развітацца з Папам Францішкам, ватыканская базіліка заставалася адкрытай да 5.30 раніцы, нягледзячы на ранейшыя абвесткі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Працягваецца падрыхтоўка да пахавання Пантыфіка. 24 красавіка 2025 года ў 9 гадзін раніцы пачалася трэцяя генеральная кангрэгацыя кардыналаў, якая з'яўляецца часткай афіцыйных працэдур падчас “Sede Vacante”.

Тым часам вернікі працягваюць аддаваць даніну павагі памерламу Папу. Колькасць людзей, якія жадаюць развітацца з Францішкам, аказалася настолькі вялікай, што кіраўніцтва Базілікі Святога Пятра было вымушана змяніць раней абвешчаны графік працы храма. Мінулай ноччу, насуперак папярэднім абвесткам, ён заставаўся адкрытым не да поўначы, а да 5.30 раніцы. Гэта рашэнне было прынята з прычыны вялікага наплыву пілігрымаў, якія прыбываюць з розных куткоў свету, каб развітацца з Святым Айцом.

Святы Пасад імкнецца дэманстраваць асаблівую ўвагу да патрэб вернікаў у гэты складаны для Касцёла час. Менавіта таму было прынята рашэнне адаптаваць традыцыйны пратакол жалобных мерапрыемстваў, каб даць магчымасць большай колькасці людзей развітацца з Пантыфікам.
 

24 красавіка 2025, 09:58