MAP

Цела Папы Францішка ў Базіліцы Святога Пятра Цела Папы Францішка ў Базіліцы Святога Пятра  (ANSA)

Абрад закрыцця труны Папы пройдзе ўвечары 25 красавіка

Увечары 25 красавіка 2025 года ў Базіліцы Святога Пятра адбудзецца абрад закрыцця труны Папы Францішка. Яго ўзначаліць камерленга Святога Рымскага Касцёла, кардынал Кэвін Фарэл.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Цырымонія распачнецца а 20.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе, пасля таго як ватыканскі сабор будзе зачынены для наведвальнікаў. Служба папскіх літургічных цэлебрацый паведаміла, што ў абрадзе возьмуць удзел: кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў; кардынал-прэзбітэр Роджэр Майкл Махоні; кардынал-протадыякан Дамінік Мамбэрці; і кардынал Маўра Гамбэці, архіпрэзбітэр Базілікі Святога Пятра.

Таксама будуць прысутнічаць: кардынал П’етра Паралін, былы Дзяржсакратар; кардынал Бальдасарэ Рэйна, Генеральны вікарый Рымскай дыяцэзіі; кардынал Конрад Краеўскі, Апостальскі элемазінарый; арцыбіскуп Эдгар Пэнья Пара, субстытут Дзяржаўнага сакратарыяту; арцыбіскуп Ілсан дэ Жэсус Мантанары, віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла; мансеньёр Леанарда Сапіенца, рэгент Прэфектуры Папскага дома; канонікі ватыканскага капітула; звычайныя ватыканскія меншыя пэнітэнцыярыі; сакратары Святога Айца; і іншыя асобы, дапушчаныя кіраўніком Службы папскіх літургічных цэлебрацый, арцыбіскупам Дыега Равэлі.
 

23 красавіка 2025, 12:06