MAP

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Ватыкан: расклад цэлебрацый у Вялікі Тыдзень і Велікодную актаву

27 сакавіка 2025 года ў Ватыкане быў абнародаваны расклад галоўных цэлебрацый, якія пройдуць у Вялікі Тыдзень і Велікодную актаву. Пра ўдзел у іх Папы Францішка пакуль не паведамляецца.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

13 красавіка на Плошчы Святога Пятра пройдзе літургія Пальмовай нядзелі. У Вялікі чацвер, 17 красавіка, у ватыканскай базіліцы – святая Імша Хрызма. На наступны дзень, у Вялікую пятніцу, 18 красавіка, там жа адбудзецца літургія Мукі Пана, пасля якой, у 21.15 па цэнтральнаеўрапейскім часе, у Рымскім Калізеі распачнецца традыцыйнае набажэнства Крыжовага шляху.

Увечары, у Вялікую суботу, 19 красавіка, у ватыканскай базіліцы адбудзецца Імша Пасхальнай Вігіліі. У нядзелю, 20 красавіка, пройдзе святочная велікодная эўхарыстычная цэлебрацыя, пасля якой будзе ўдзелена благаслаўленне "Urbi et Orbi".

У Нядзелю Божай Міласэрнасці, 27 красавіка, на Плошчы Святога Пятра адбудзецца ўрачыстая Імша з кананізацыяй благаслаўлёнага Карла Акуціса. Яна супадзе з Юбілеем падлеткаў.
 

27 сакавіка 2025, 12:39