Новы Архіварыус і Бібліятэкар Святога Рымскага Касцёла
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Новапрызначаны іерарх з 2022 года быў сакратаром Дыкастэрыі па культуры і адукацыі. Да гэтага – выкладчыкам Папскага тэалагічнага інстытута навук аб сужэнстве і сям’і, які носіць імя Яна Паўла ІІ.
Джавані Чэзарэ Пагацы нарадзіўся ў 1965 годзе ў Крэме на поўначы Італіі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 1990 годзе. Доктарскую дысертацыю па тэалогіі абараніў у Папскім Грыгарыянскім універсітэце. З 2021 года быў дарадчыкам Дыкастэрыі веравучэння. З’яўляецца аўтарам шматлікіх тэалагічных і папулярных выданняў. У 2023 годзе Папа Францішак надаў яму тытул арцыбіскупа.
Арцыбіскуп Пагацы замяніў на пасадзе Архіварыуса і Бібліятэкара Святога Рымскага Касцёла арцыбіскупа Анджэла Вінчэнца Дзані, які сышоў у адстаўку ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту.