MAP

Кардынал дэ Мендонса ўзначаліў Ружанец за Папу Кардынал дэ Мендонса ўзначаліў Ружанец за Папу  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Ружанец за здароўе Францішка: урокі крохкасці і спачування

Кардынал дэ Мендонса заклікаў прыняць "магістэрыум крохкасці і пакуты" падчас Ружанца за здароўе Францішка, падкрэсліўшы яднанне людзей розных веравызнанняў у малітве за Папу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У нядзельны вечар 9 сакавіка 2025 года на Плошчы Святога Пятра зноў сабраліся вернікі для малітвы за здароўе Пантыфіка. Гэтая малітоўная ініцыятыва, арганізаваная Дзяржсакратарыятам і Рымскай дыяцэзіяй, працягваецца з першых дзён яго знаходжання ў шпіталі.

Кардынал Жазэ Таленціна дэ Мендонса, прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі, адзначыў, што малітва за Папу аб'ядноўвае людзей па ўсім свеце: "Не толькі хрысціяне моляцца, але і вернікі іншых рэлігій, і нават многія няверуючыя аб'ядноўваюць свае сэрцы вакол Францішка".

Кардыналы падчас малітвы за Францішка
Кардыналы падчас малітвы за Францішка   (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Іерарх заклікаў вернікаў не толькі маліцца за Святога Айца, але і прыняць яго вучэнне: "Няхай нашы малітвы і наша любоў падтрымліваюць яго, а мы самі станем больш адкрытымі да магістэрыума крохкасці і пакуты, які Папа перадае нам у гэты час".

Завяршаючы сваё ўступнае слова, кардынал дэ Мендонса звярнуўся: "Няхай Марыя, захавальніца і настаўніца надзеі, якая верна заставалася каля крыжа Езуса, навучыць нас мастацтву па-братэрску дзяліць цяжар крыжа".
 

10 сакавіка 2025, 09:19